Прэм'ер наведаў вытворчы комплекс ТАА "TEXNOPARK" ва Узбекістане

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў вытворчы комплекс ТАА "TEXNOPARK", размешчаны ў Яшнабадскім раёне сталіцы Узбекістана на тэрыторыі былога Ташкенцкага авіяцыйнага завода. 

Прадпрыемства, створанае ў 2019 годзе для выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі, сёння аб'ядноўвае 17 высокатэхналагічных вытворчасцей. Прэм'еру прадэманстравалі магутнасці па выпуску шырокага спектра прадукцыі: ад электронных прыбораў уліку газу, ліфтаў і эскалатараў да бытавой тэхнікі (халадзільнікі, пральныя машыны), прамысловага абсталявання (катлы, кандыцыянеры, помпы) і будматэрыялаў (сэндвіч-панэлі, алюмініевыя кампазітныя панэлі, базальтавыя ізаляцыйныя матэрыялы).

Сёння Прэм'еры Беларусі і Узбекістана прадаўжаюць працаваць разам, абмяркоўваючы перспектыўныя праекты і напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва.