Без развіцця прамысловай кааперацыі і тэхналагічнага суверэнітэту ў Еўразійскага эканамічнага саюза няма перспектыў развіцця. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчэнка 13 снежня ў Маскве на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.
Раман Галоўчэнка адзначыў, што на думку беларускага боку адным з напрамкаў, які павінен быць у фокусе пільнай увагі, з'яўляецца прамысловая кааперацыя і забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту. "Без вырашэння гэтай задачы не праглядаюцца перспектывы развіцця нашага саюза", - падкрэсліў ён.
"Для разумення значнасці прамысловага сектара дастаткова паглядзець на абсалютныя лічбы: у студзені - верасні 2024 года аб'ём прамысловай вытворчасці склаў у ЕАЭС больш як $1,1 трлн", - адзначыў Прэм'ер-міністр.
"Адным з інструментаў вырашэння задач індустрыяльнага развіцця бачым паскарэнне работы па праграме субсідзіравання з бюджэту ЕАЭС кааперацыйных праектаў у прыярытэтных галінах прамысловасці", - дадаў Раман Галоўчэнка.