У Беларусі экспарт тавараў і паслуг у студзені - лютым 2026 года павялічыўся на 13 працэнтаў, або на $0,9 млрд, да ўзроўню студзеня - лютага 2025 года.
Экспарт тавараў склаў $6146,4 млн і перавысіў узровень студзеня - лютага 2025 года на 8,7 працэнта, або на $0,5 млрд.
Асноўным фактарам росту экспарту з'яўляецца спрыяльная цэнавая кан'юнктура на ключавыя беларускія тавары.
Таксама прадоўжыўся рост супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі. Дынамічна расце экспарт у краіны Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (на 27,9 працэнта), Азіі (на 21,3 працэнта).
Высокімі тэмпамі расце экспарт паслуг. У студзені - лютым 2026 года рост на 28,9 працэнта, або на $0,4 млрд.
Асноўныя драйверы: транспарт (на 23,8 працэнта), будаўніцтва (25,4 працэнта) і ІКТ-паслугі (на 20,2 працэнта).