У Беларусі спрошчаны патрабаванні да дзяржрэгістрацыі і ўліку транспарту

У Беларусі ў новай рэдакцыі выкладзены нарматыўныя прадпісанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ўліку транспартных сродкаў. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Для стварэння максімальна камфортных умоў грамадзянам і суб'ектам гаспадарання дазволена ажыццяўляць агляд транспартных сродкаў у любым рэгістрацыйным падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі. Выключана неабходнасць звароту юрыдычнай асобы ў ваенныя камісарыяты для ўліку транспарту ў інтарэсах мабілізацыйнай патрэбнасці. 

Выключана неабходнасць накіравання запытаў па месцы выдачы рэгістрацыйных дакументаў, пры рэгістрацыі транспартных сродкаў, якія ўвезены ў Рэспубліку Беларусь з дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і стаялі раней у іх на ўліку.

Таксама вызначаны парадак ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі транспартных сродкаў, зробленых у выніку індывідуальнай творчасці.

Прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь асаблівасці рэгістрацыі транспартных сродкаў, калі ўласнікамі з'яўляюцца асобы, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, і асобы ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.

У дакуменце з'явіліся азначэнне ідэнтыфікацыйнага нумара транспартнага сродку і апісанне парадку фатаграфавання іх знешняга выгляду ў мэтах аднастайнага правядзення агляду ТС.