Удакладнена методыка разліку кампенсацыйных выплат за шкоду прыродзе пры распрацоўцы радовішчаў торфу

Удакладнена методыка разліку кампенсацыйных выплат за шкоднае ўздзеянне пры распрацоўцы радовішчаў торфу на аб'екты жывёльнага свету і асяроддзе, якое яны насяляюць. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Дакумент распрацаваны ў мэтах зняцця залішніх абмежаванняў і забеспячэння эфектыўнай работы тарфяной галіны.

Пастановай прадугледжваецца ўдакладненне методыкі разліку кампенсацыйных выплат за шкоднае ўздзеянне на аб'екты жывёльнага свету і асяроддзе, якое яны насяляюць, пры прадастаўленні зямельных участкаў для будаўніцтва палёў здабычы торфу. Так, скарачаецца зона шкоднага ўздзеяння - з 6,5 км да 1,5 км. Змяншаюцца каэфіцыенты рэагавання аб'ектаў жывёльнага свету на шкоднае ўздзеянне пры распрацоўцы радовішчаў торфу.

Акрамя таго, уводзяцца паправачныя каэфіцыенты да нарматыўнага тэрміну эксплуатацыі (для новых будуемых аб'ектаў), а таксама зыходзячы з напрамкаў выкарыстання вырабленых радовішчаў (найменшы каэфіцыент пры паўторным забалочванні).