Якой прадукцыі прысвоены Дзяржаўны знак якасці ў 2025 годзе? Зацверджаны пералік

Зацверджаны пералік прадукцыі, якой прысвоены Дзяржаўны знак якасці ў 2025 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Дзяржаўны знак якасці ў 2025 годзе прысвоены наступным харчовым таварам і прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння: малако неразведзенае згушчанае варанае з цукрам "Ягорка" масавай доляй тлушчу 8,5 працэнта ў спажывецкай упакоўцы (бляшанка) (ААТ "Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат"); камбайн збожжаўборачны самаходны GS12А1 (ААТ "Гомсельмаш").

Названая прадукцыя адпавядае такім паказчыкам якасці, як бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.