Аляксандр Турчын наведаў павільён Беларусі на ВДНГ у Маскве

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у рамках рабочага візіту ў Маскву 12 снежня наведаў павільён "Рэспубліка Беларусь" на ВДНГ у Маскве.

Кіраўніка беларускага ўрада цікавіла, як выконваецца даручэнне Прэзідэнта Беларусі па развіцці павільёна на галоўнай расійскай выстаўцы. Аляксандр Турчын паглядзеў прадстаўлены тут асартымент беларускай прадукцыі, выказаў свой пункт гледжання на планы па мадэрнізацыі павільёна, пагутарыў з супрацоўнікамі гандлёвых пунктаў. Тлумачэнні яму давалі пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік і старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Міхаіл Мятлікаў.