Віктар Каранкевіч: нашы перадавыя навуковыя распрацоўкі прызнаныя сусветнай супольнасцю

Нашы перадавыя навуковыя распрацоўкі, якія ўкаранёны ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, біятэхналогіі, машынабудаванне, мікраэлектроніка, ахова здароўя, энергетыка, прызнаныя сусветнай супольнасцю і маюць шырокае прымяненне ў практычнай дзейнасці. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч падчас рэспубліканскага сходу навуковай грамадскасці, прысвечанага Дню беларускай навукі.

"Беларуская зямля заўсёды славілася таленавітымі навукоўцамі. Мы змаглі захаваць спадчыну, а таксама значна прымножыць навуковы патэнцыял нашай краіны. Дзякуючы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю беларускай навукі. І мы ганарымся гэтымі дасягненнямі. Нашы перадавыя навуковыя распрацоўкі, якія ўкаранёны ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, біятэхналогіі, машынабудаванне, мікраэлектроніка, ахова здароўя, энергетыка, прызнаныя сусветнай супольнасцю і маюць шырокае прымяненне ў практычнай дзейнасці", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Намеснік Прэм'ер-міністра павіншаваў навуковую супольнасць краіны ад імя Урада Беларусі з Днём беларускай навукі. "Я хацеў бы падзякаваць усім тым, хто прысвяцілі сваё жыццё гэтай значнай сферы дзейнасці чалавека, за ваш прафесіяналізм, самаадданую працу, адданасць сваёй справе. Асаблівыя словы падзякі і прызнання хацеў бы адрасаваць ветэранам навуковай сферы і заслужаным навуковым дзеячам за ваш вопыт, веды і настаўніцтва", - адзначыў ён.

Праходзіць мерапрыемства ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. На яго запрошаны больш за 500 прадстаўнікоў навуковай грамадскасці, экспертаў, удзельнічаюць таксама рэктары ВНУ, выкладчыкі.

Віктар Каранкевіч уручыў Ганаровыя граматы Савета Міністраў і Падзякі Прэм'ер-міністра.