Віктар Каранкевіч сустрэўся з Намеснікам Старшыні Урада РФ Аляксандрам Новакам

Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч правёў рабочую сустрэчу з Намеснікам Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Новакам.

Бакі абмеркавалі працэс інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы, перспектывы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў нафтагазавай і энергетычнай сферах.