У Беларусі зацверджана сярэднетэрміновая фінансавая праграма рэспубліканскага бюджэту на 2026-2028 гады

У Беларусі зацверджана сярэднетэрміновая фінансавая праграма рэспубліканскага бюджэту на 2026-2028 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Праграмай вызначаюцца сярэднетэрміновыя параметры рэспубліканскага бюджэту: агульны аб'ём расходаў і даходаў, гранічны памер дэфіцыту, гранічныя аб'ёмы расходаў на дзяржаўныя праграмы.

Таксама прадугледжваюцца меры бюджэтна-падатковай палітыкі, неабходныя для рэалізацыі сярэднетэрміновай фінансавай праграмы: забеспячэнне збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах існуючых даходаў і крыніц фінансавання дэфіцыту (памеру прафіцыту) бюджэту, канцэнтрацыя бюджэтных сродкаў на прыярытэтных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, своечасовае і ў поўным аб'ёме ажыццяўленне плацяжоў па дзяржаўным доўгу, падатковая нагрузка на эканоміку Беларусі на ўзроўні, які не перавышае 26 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту, захаванне сацыяльнай арыентаванасці расходаў, рэалізацыя шэрага мер, накіраваных на павышэнне якасці жыцця насельніцтва, дабрабыту работнікаў бюджэтнай сферы, падтрымка найбольш слабаабароненых слаёў насельніцтва.

Праграма зацверджана ў мэтах забеспячэння доўгатэрміновай збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, выканання дзяржавай сваіх даўгавых абавязацельстваў, а таксама ацэнкі бюджэтных рызык для своечасовай прапрацоўкі мер па іх мінімізацыі.