Турчын Аляксандр Генрыхавіч

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1975 годзе. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2009 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

1997 – 1998дырэктар магазіна калгаса ”Авангард“ Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці
01.1999 – 07.1999дзяржаўны падатковы інспектар інспекцыі Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці
1999 – 2002галоўны кантралёр-рэвізор кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці
2003 – 2004галоўны кантралёр-рэвізор кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці
2004 – 2007начальнік фінансавага аддзела Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці
2007 – 2010намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці
2010 – 2012старшыня камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама
2012 – 2015намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама
2015 – 2016памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўны інспектар па Гомельскай вобласці
2016 – 2018Кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
2018 – 2019Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, выконваючы абавязкі Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
2019 – 2025старшыня Мінскага аблвыканкама
2025Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, віцэ-прэм'еры і Апарат Савета Міністраў прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на пляцоўцы Кургана Славы.
У Беларусі павялічаць вытворчасць мяса індычкі. Аб гэтым заявіў журналістам Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчэнка ў час наведвання вытворчай пляцоўкі ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі".