Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь,зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 1402, згодна з штомесячным графікам па серадах і пятніцах па адрасе: г.Мінск, вул.Савецкая, 9, кабінет 103.
Пры звароце на асабісты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў.
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца службовымі асобамі па пытаннях, якія адносяцца да іх кампетэнцыі.
Размеркаванне абавязкаў паміж намеснікамі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь зацверджана распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2021 г. № 33р.
Арганізацыю асабістага прыёму грамадзян у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (г.Мінск, вул.Савецкая, 9, кабінеты 103, 105, 107 , тэл.: 222 65 09, 222 63 69).Працаўнікі дадзенага аддзела ажыццяўляюць асабісты прыём грамадзян штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.