Навіны

Многія пытанні па падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі ўжо вырашаны. Аб гэтым сказаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у час пасяджэння рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У Год добраўпарадкавання важна, каб да навядзення парадку на зямлі падключыліся прадпрыемствы, арганізацыі і жыхары па ўсёй краіне. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Анатоль Сівак на рэспубліканскім семінары-нарадзе, які прайшоў на базе Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхоўкі кадраў.
Намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Каранік правёў асабісты прыём грамадзян у Пухавіцкім раёне.
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час сумеснага пасяджэння Наглядальнага савета і агульнага сходу акцыянераў у Банку развіцця ацаніў вынікі работы банка. Асноўная тэматыка мерапрыемства - падвядзенне вынікаў работы фінансавага інстытута ў 2024 годзе і выбранне органаў кіравання.
Узаемадзеянне Беларусі і Кыргызстана развіваецца ў пазітыўным рэчышчы па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Анатоль Сівак на сустрэчы ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі з намеснікам старшыні Кабінета міністраў Кыргызстана Бакытам Тарабаевым з нагоды падпісання плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кыргызстанам на 2025-2027 гады.
Subscribe to Новости RSS